Tag: памяць

Як у Менску адсвяткуюць юбілей Змітрака Бядулі?

23 красавіка 2026 году спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвочыя. 23 красавіка 12:00 — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аддаць даніну памяці і павагі пісьменніку падчас цырымоніі ўскладання […]

1.04 адкрываецца выстава да 45-годдзя музея Багдановіча

1 красавіка а 17 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Музей – гэта мы!”, прысвечанай 45-гадоваму юбілею дзейнасці Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Запрашаюцца ўсе, хто жадае пазнаёміцца з цікавымі экспанатамі і гісторыяй установы. Музей адкрыўся 1 красавіка 1981 году. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, […]

Асобнай кнігай выйшла даследаванне “Якуб Колас у Парыжы”

У выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга-даследаванне Міколы Труса “Якуб Колас у Парыжы. 1935 год”, прысвечанае паездцы беларускага класіка на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры. Як гаворыцца ў анатацыі, у кнізе чытачы знойдуць архіўную рэканструкцыю акалічнасцяў удзелу Якуба Коласа ў вышэйназваным літаратурным кангрэсе (Парыж, 1935). Мікола Трус публікуе даклад нашага класіка, […]

Івонка Сурвіла напісала кнігу ўспамінаў

У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы з назвай “У восем гадоў я была на вайне”. Кніга перакладзеная з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Кніга “У восем гадоў я была на вайне” — гэта ўспаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка […]

Выявы Каганца, Камілы Дунін-Марцінкевіч і іншыя таямніцы музея Луцкевіча

Восем дзесяцігоддзяў не існуе знакамітага Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, аднак ягоныя фонды, расцярушаныя паміж архівамі Літвы і Беларусі, дагэтуль захоўваюць свае таямніцы. Беларускай даследчыцы ўдалося разблытаць адзін гістарычны клубок і вярнуць сапраўдныя імёны беларускіх дзеячаў партрэтам, якія дзесяцігоддзямі памылкова прыпісваліся іншым людзям або заставаліся ананімнымі, піша “Наша Ніва”. […]

Гутаркі з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды” ўклалі ў кнігу

У выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла кніга “Свабода як біяграфія”, якая складаецца з гутарак з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія была заснавана у 2025 годзе Беларускім ПЭНам для ўшанавання выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя пакінуць радзіму. “Свабода як біяграфія” […]

Лютаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — пампуй і чытай

Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць прозу Таццяны Барысік і Адама Глобуса, паэзію Іны Снарскай і Анатоля Івашчанкі, эсэ Андрэя Федарэнкі, лісты Алеся Каско да Ніны Мацяш, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»ЗАПІСЫ: «Утульны порцік» Рычарда […]

Ганна Кандрацюк: Без любові нічога не створыш

Ганна Кандрацюк-Свярубская, беларуская пісьменніца, якая нарадзілася на Падляшшы, жыве ў Беластоку і працуе ў тыднёвіку “Ніва”, прэзентавала кнігу “Проста з любові” на Міжнародным фестывалі “Вершы на асфальце”. Радыё “Рацыя” пагутарыла са спадарыняй Ганнай падчас фэсту. РР: Вы нарадзіліся ў вёсцы Катлоўка на Падляшшы. Як Вашае паходжанне паўплывала на выбар прафесіі і тэмы, […]

Выйшла кніга артыкулаў і ўспамінаў пра Алеся Каско

У выдавецтве “Дыграф”, якое незадоўга да заўчаснай смерці паспеў заснаваць Раман Цымбераў, выйшла кніга “Недажын. Кніга пра Алеся Каско”. Уклаў кнігу мастак і паэт Лявон Валасюк. У кнігу ўвайшлі артыкулы, эсэ, успаміны, гутаркі і згадкі пра знакавага паэта Алеся Каско (1951—2017), а таксама ягоныя выбраныя вершы і лісты. Асабліва цікавымі […]

Выйшлі кнігі пра Заходнюю Беларусь і міжваенную Вільню

Пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш апублікаваў дзве кнігі, якія знаёмяць чытача з гісторыяй міжваеннай Вільні і Заходняй Беларусі агулам. Адна з іх — скарочаны пераклад “Віленскага альбому” Станіслава Лорэнца, другая — зборнік выбраных артыкулаў віленскага пісьменніка і журналіста Юзафа Мацкевіча. Тэксты перакладзеныя з польскай мовы і даступныя для вольнага спампоўвання […]