Tag: нон-фікшн

Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” працягвае прыём заявак да 10.08

Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, арганізаваны камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачаў новы сезон у ліпені, анансаваўшы збор заявак. Цяпер тэрмін прыёма заявак працягнулі на тыдзень да 10-га жніўня. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:– творы для дзяцей і падлеткаў (паэзія, проза, навукова-папулярныя, янг-эдалт і г.д.); – нон-фікшн (біяграфіі дзеячаў культуры, навукі, палітыкі […]

Успаміны Габрыэлі Пузыні апублікавалі па-беларуску

Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў”. Гэтае выданне ёсць перакладам знакамiтых успамiнаў пiсьменнiцы Габрыэлi Пузынi з Гюнтэраў, зробленым па арыгінальным тэксце “Gabrjela z Guntherow Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamietnik z lat 1815—1843” (Wilno, 1928). […]

Турэмныя эсэ Статкевіча выйшлі асобнай кнігай

У выдавецтве Фонда “Камунікат” выйшла кніга Мікалая Статкевіча “І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ”. У выданні аўтар разважае пра чалавечую псіхалогію, інстынкты і тое, чаму людзі па-рознаму паводзяць сябе ў экстрэмальных умовах. “Як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца […]

Першую кнігу Анэты Прымака-Онішк перавыдаюць па-беларуску

Фонд “Камунікат” заключыў дамову з польскім выдавецтвам Czarne на выданне на беларускай мове першай кнігі Анэты Прымака-Онішк “Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы”. Арыгінал гэтай кнігі па-польску пабачыў свет у 2016 годзе, а беларускі пераклад у 2019 выходзіў у выдавецтве “Інбелкульт” (Смаленск) у перакладзе А. Моніча. Цяпер, пасля выдання кнігі “Камяні мусілі […]

Выйшла манаграфія пра грамадзянскую супольнасць у РБ

Фонд “Камунікат” выпусціў з друку кнігу Віктара Шадурскага “Зямля пад шэрымі крыламі. Рэспубліка Беларусь: суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці (лістапад 1996 – жнівень 2020 гг.)”. У манаграфіі аналізуюцца ключавыя аспекты гісторыі Беларусі ў перыяд з лістапада 1996 да жніўня 2020. Аўтар даследуе працэс суіснавання і канфлікту паміж […]

Па-польску выйшла кніга “Архіпелаг Беларусь” са сведчаннямі палітвязняў

Польскі Цэнтр усходніх даследаванняў імя Марэка Карпа выдаў кнігу “Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych”, якая складаецца з дванаццаці інтэрв’ю з былымі палітычнымі вязнямі Беларусі. Адкрывае зборнік эсэ Анджэя Пачобута. Выданне дакументуе галоўныя асаблівасці беларускай рэпрэсіўнай сістэмы. Сведчанні палітвязняў, сярод якіх літаратуразнаўца і пісьменнік Аляксандр Фядута, культурны мэнэджар Уладзімір Булаўскі, […]

Кніга Анэты Прымакі-Онішк пра балючую гісторыю Падляшша — па-беларуску

Фонд “Камунікат” выпускае з друку пераклад важнай кнігі для захавання памяці беларусаў Беласточчыны аўтарства Анэты Прымакі-Онішк — “Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша”. З польскай мовы на беларускую кнігу пераклала Наталля Русецкая. Досвед нацыянальных меншасцяў часта выключаецца з афіцыйнай гісторыі. У паўночна-усходняй Польшчы таксама мала гаварылася пра тое, што давялося […]

Усё яшчэ будзе. Зося Лясная пра кнігу Інга Пэца

Вока зачапілася за навіну пра тое, што кніга Інга Пэца пра Беларусь будзе перакладзена на шведскую мову (з чым віншую аўтара), а я пра яе яшчэ не напісала! Кніга выйшла ў нямецкім арыгінале ў 2025 годзе, і гэта спроба адказу на пытанне, чаму здарыўся 2020 год, калі беларусы рашуча выйшлі […]

На Прэмію Багушэвіча прэтэндуе падкаст “Літаратурныя зацемкі”

Арганізатары прэміі імя Францішка Багушэвіча абвясцілі кароткі спіс за 2025 год. У фінальны адбор увайшлі сем твораў – кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне. Сёлета кароткі спіс аб’яднаў вельмі розныя інтанацыі і формы: ад палявога […]

Імперыя супраць моладзі: лекцыя Фядуты ў Лодзі

8 чэрвеня ў бібліятэцы Універсітэта Лодзі адбудзецца адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.IV. Выкрыццё таварыства, ход следства […]