У выдавецтве Фонда “Камунікат” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла “Кніга нэкралёгаў”, укладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам. Праца над выданнем пачалася ў 2019 годзе, і цяпер яно стала пэўным працягам альбома-даведніка “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, які пабачыў свет у 2024 годзе. ““Кніга нэкралёгаў” выявілася яшчэ большым даўгабудам, чым папярэдніца, бо ад […]
Tag: навука
Выйшаў зборнік навуковых артыкулаў “Беларускае гістарычнае мовазнаўства”
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ды Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі выпусціў зборнік “Беларускае гістарычнае мовазнаўства”. У выданне ўключаны артыкулы па матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця”, якая адбылася ў Мінску ў сакавіку 2025 года. Зборнік прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння […]
Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”
Выйшла кніга даследчыка Сяргея Шапрана прысвечаная менш вядомаму аспекту таленту Васіля Быкава — выяўленчаму мастацтву, да якога пісьменніка цягнула з маленства, але ў якім ён не здолеў рэалізавацца напоўніцу, піша “Суполка беларускіх пісьменнікаў”. “Быкаў. [Пра] мастацтва” — гэта грунтоўнае пяцісотстаронкавае выданне, дзе змешачана больш за 500 ілюстрацый. Ці захаваліся франтавыя малюнкі пісьменніка, […]
Выйшлі “Нарысы картаграфічнай гісторыі Беларусі”
У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга гісторыка, картографа і пісьменніка Льва Казлова “Нарысы картаграфічнай гісторыі Беларусі: ад Пталемея да трохвярстоўкі”, паведамляе суполка De facto. Беларуская навука. У выданні Льва Казлова на картах і ў адпаведных тэкстах прадстаўлены беларускія землі ў розныя гістарычныя перыяды. Храналагічна яны ахопліваюць амаль цэлае тысячагоддзе нашай […]
18 чэрвеня прэзентуюць даследаванне пра беларускіх калгаснікаў
18 чэрвеня ў межах IV Беларуска-польскага форуму імя Рамана Скірмунта ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскай даследчыцы Ганны Энгелькінг“Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў”. Кніга стала вынікам шматгадовых этнаграфічных палявых даследаванняў, праведзеных у 1993—2011 гадах, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. У […]
Выйшаў першы акадэмічны “Кітайска-беларускі слоўнік”
У выдавецтве “Колоград” выйшаў з друку першы акадэмічны “Кітайска-беларускі слоўнік”, распрацаваны сумесна Інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Інстытутам мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Амаль тысячастаронкавы “Кітайска-беларускі слоўнік” змяшчае больш за 30 тысяч слоў і фразеалагічных выразаў сучаснай кітайскай мовы з адпаведнікамі на беларускай мове. У слоўніку пададзеная агульнаўжывальная, размоўная, […]
70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй
Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў” была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце. Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску. Тэксты Радаслава Калеты былі адабраныя для публікацыі з розных галін, такіх як: беларускі правапіс, міжмоўная аманімія, транслітарацыя і транскрыпцыя […]
Новы нумар зіну Pamyłka выйшаў на паперы і ў PDF
Каманда з 17 чалавек спрычынілася да стварэння новага дзявятага нумара навукова-папулярнага зіну Pamyłka, які цяпер можна набыць не толькі ў электроннай, але і ў папяровай версіі. Аўтары зіну нагадваюць, што зін — гэта грамадскі праект, які робіцца супольнымі сіламі і існуе толькі за кошт данатаў. Данаты ідуць на друк, на […]
Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў зборнік даследаванняў па дэкаланізацыі
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла калектыўную манаграфію “Białoruś oczami młodych. Studia nad dekolonizacją” (“Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі”) пад рэдакцыяй прафесара Андрэя Масквіна. Да ўдзелу ў шматаўтарскай манаграфіі былі запрошаны маладыя даследчыкі: студэнты і аспіранты кафедры беларусістыкі, дактаранты з Доктарскай школы гуманітарных навук Варшаўскага ўніверсітэта і Доктарскай школы ў […]
Генадзь Сагановіч напісаў манаграфію пра гісторыка-дысідэнта
У навуковай кніжнай серыі Варшаўскага ўніверсітэта “Bibliotheca Europae Orientalis. Studia“ выйшла манаграфія гісторыка Генадзя Сагановіча, прысвечаная асобе Міколы Прашковіча (1932— 1983) — беларускага літаратуразнаўцы, крытыка і перакладчыка, які ўвайшоў у гісторыю таксама як адзін з удзельнікаў беларускага культурніцкага дысідэнцтва 1960—1970‑х гадоў. Сам Генадзь Сагановіч пракаментаваў з’яўленне кнігі “Мікола Прашковіч. Сказ […]





