Tag: музеі

26.02 пройдзе куратарская экскурсія ў музеі Броўкі

26 лютага а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе куратарская экскурсія ад Карыны Кушчанкі па часовай экспазіцыі “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”. Што вы ведаеце пра Петруся Броўку? Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і […]

У студзені прэзентуюць 6 сшытак архіўных матэрыялаў Адама Багдановіча

Напрыканцы 2025 году пабачыла свет выданне “Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6”. Яно працягвае традыцыю выдання музейных сшыткаў. У фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча захоўваецца найбагацейшы архіў Адама Багдановіча, які ўключае сотні дакументаў, рукапісаў, машынапісаў і лістоў. Шосты сшытак склала непублікаваная раней мемуарная спадчына Адама Багдановіча, […]

Паэзія Янкі Купалы ўпершыню выйшла кнігай па-в’етнамску

У Ханоі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў “Там, дзе песня жыцця” (‘Nơi bài ca cuộc đời’)  Янкі Купалы. Гэта першы пераклад на в’етнамскую мову твораў беларускага паэта, піша Рэформ. Кніга апублікавана выдавецтвам “Згода народа” (NXB Dân Trí) у супрацоўніцтве з выдавецтвам “Эканоміка — Фінансы” (NXB Kinh tế — Tài chính) і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. На […]

У музеі-дачы Быкава правядуць куратарскія экскурсіі

14-га і 28-га верасня ў 14 гадзін у Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах спецыяльна для ўсіх наведнікаў правядуць адмысловыя куратарскія экскурсіі. Верасень — апошні месяц сезону, з кастрычніка музей-дача закрываецца да вясны. Экскурсіі правядзе куратарка музея Ірына Князева. Што чакае наведнікаў: – змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет нагадвае […]

Дзіцячая літаратура па-беларуску з’явілася ў музеі POLIN у Варшаве

У Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN, які месціцца ў Варшаве, акрамя асноўнай экспазіцыі для наведнікаў працуе пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”, дзе можна бавіць час усёй сям’ёй. Цяпер у дзіцячай бібліятэцы праекту, які ўтрымлівае кнігі на польскай, украінскай, ангельскай мовах, з’явіліся і беларускія кнігі. Іх прадставіла для бібліятэкі музея […]

У музеі Багдановіча — літшкола “Тэкст” пра візуальную паэзію

28 жніўня а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ: візуальная паэзія”. Далучыцца могуць усе ахвочыя. Цягам заняткаў мадэратар Міхал Бараноўскі паразмаўляе з удзельнікамі на наступныя тэмы:– гісторыя візуальнай паэзіі ад старажытнай Грэцыі да сучаснасці;– з’ява на мяжы выяўленчага мастацтва і тэксту, тэрміналагічная […]

На радзіме Анатоля Сыса працуюць археолагі

Веткаўскі музей стараабрадніцтва сумесна з археолагамі Эрмітажа капаюць бескурганны могільнік зарубінецкай культуры ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Менавіта ў гэтай вёсцы нарадзіўся паэт Анатоль Сыс (1959—2005). Ужо падрыхтаваны раскоп памерам 8 на 24 метры, на якім знялі верхні слой, “пахатнік”, глыбінёй 30 сантыметраў, паведамляе канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі […]

Музей Якуба Коласа запрашае на экскурсію па Стаўпеччыне

2 жніўня 2025 году музей Якуба Коласа запрашае на чарговае падарожжа па Стаўбцоўшчыне. Гэтым разам арганізатары абяцаюць вандроўку з разгадванем таямніц незнаёмых Стоўбцаў і ваколіцаў. – Дзе стаяў двор заснавальніка Стоўбцаў?– Куды ў 1906 годзе Янка Маўр ехаў на ровары?– Які чорт пакінуў “Чортаў камень”?– Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак […]

Дом Казіміра Сваяка на Астравеччыне чакае рамонт

У “Доме Казіміра Сваяка” ў вёсцы Барані Астравецкага зробяць рамонт. У будынку месціцца музей паэта, асветніка, аднаго з першых папулярызатараў выкарыстання беларускай мовы ў каталіцкай царкве Канстанціна Стаповіча. У першую чаргу ў музеі адрамантуюць дах, бо праз трэснуты шыфер гарышча залівае дажджом, піша Hrodna.life.Таксама збіраюцца направіць ганак. На рамонт і тэхнічны нагляд плануецца выдаткаваць 11 838 […]

26 ліпеня пройдзе свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”

Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, што праводзіцца ў месцы сілы і натхнення паэта непадалёк ад Маладзечна. Мерапрыемства пройдзе 26 ліпеня з 16 па 20 гадзіну. Менавіта ў вёску Ракуцёўшчына на адпачынак летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся — беларускі пісьменнік Максім […]