Брусель, 15 красавіка 2026 г. Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers’ Council) выказвае салідарнасць з пісьменнікамі Беларусі і з нашай сяброўскай арганізацыяй. Мы таксама выказваем падтрымку заявам PEN International і Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў, якія звяртаюць увагу на ўзмацненне рэпрэсій супраць незалежнага культурнага і інтэлектуальнага жыцця ў Беларусі. Узмацненне ціску на пісьменнікаў, […]
Tag: МСБП
Лірычна, вяснова і ўтульна — красавіцкі паэтычны тур Насты Кудасавай
Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. “Лірыка” і стане адным з галоўных пунктаў размовы. Падчас сустрэчы паэтка раскажа:– пра новы зборнік– пра эмігранцкі боль і аптымізм– чаму […]
Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг: Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У […]
22.04 — сустрэча з аўтарам Максімам Знакам у Варшаве
22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі літаратурных запісаў “Зэкамерон”, створанай у беларускай турме. У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні […]
Дэбютны раман Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва “Сурма”
У выдавецкай ініцыятывы “Сурма” — навінка: дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat. У 2024 годзе аўтарка была адзначаная дадатковым прызам Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага да 100-годдзя Васіля Быкава. Рукапіс быў дапрацаваны, прайшоў прафесійную рэдактуру і нарэшце з’яўляецца друкам. […]
Імперыя супраць моладзі: адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты ў Варшаве
15 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе (Варшава, Dożynkowa 6A) адбудзецца лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.IV. Выкрыццё таварыства, […]
Міфы і праўда пра шляхту — сустрэчы ў Польшчы: Лодзь, Быдгашч і Кракаў
Аўтары медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі “Будзьма беларусамі” Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч выпраўляюцца ў тур па гарадах Польшчы. Яны наведаюць Лодзь, Варшаву, Быдгашч і Кракаў з дыскусіяй-выставай “Гонар і Годнасць”, падчас якой раскрыюць міфы і праўду пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага. Што такое шляхта? Як і за кім “паны” […]
Непадцэнзурнага Караткевіча прадставяць на кніжным кірмашы ў Познані
13 сакавіка ў Познані падчас Міжнароднага кніжнага кірмаша (13-15 сакавіка) адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк. Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” Фондам “Камунікат” было даўно чаканай падзеяй […]
Арлоў прэзентуе непадцэнзурнае выданне “Каласоў…” у Любліне
У суботу, 7 сакавіка, у Любліне адбудзецца прэзентацыя новага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” аўтарства класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Удзел бяруць выдавец, дырэктар Фонда “Камунікат” Яраслаў Іванюк і пісьменнік, папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў. Выдавец Яраслаў Іванюк раскажа гісторыю выдання, якім “Камунікат” завершыў святкаванне свайго 25-годдзя. А Уладзімір Арлоў падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго […]
У Кракаве пройдзе творчая сустрэча з Максімам Знакам
2 сакавіка ў Доме беларускай дыяспары Кракава “Прастора” (ul. Mikołajska 4/6, 2 паверх) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі «Зэкамерон». У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні таго ж года быў […]





