Tag: мемуары

Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай фатаграфіі Яна Булгака

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай і польскай фатаграфіі Яна Булгака “Край дзіцячых гадоў” (выд. “Беларусь”, пер. Т.Г. Вяршыцкай, пер. вершаў С. Законнікава), які нарадзіўся ў кастрычніку 150 гадоў назад. Тая самая вызначальная, пераходная эпоха канца ХІХ — пач. ХХ стст., апошнія дзесяцігоддзі […]

Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы ўспаміны германісткі, публіцысткі і віленчанкі Галіны Войцік — падкаст

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае ўспаміны беларускай і літоўскай германісткі, публіцысткі, літаратаркі і перакладніцы Галіны Войцік (1927—2007) “Там, дзе мяне няма”. Галіна Войцік была актывісткай беларускай супольнасці ў Вільні, даследчыцай і аўтаркай партрэтаў беларусаў Віленшчыны. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. […]

Сяргей Шупа пераклаў з ідышу самую раннюю версію мемуараў Шагала

У выдавецтве “Мяне няма” выходзіць самая ранняя версія мемуараў Марка Шагала, якая ў свой час ўпершыню была надрукаваная на ідышы ў 1925 годзе ў нью-ёркскім часопісе “Di cukunft” (“Будучыня”) і мела назву “Ejgens” (“Сваё”). На беларускую іх адмыслова для выдавецтва пераклаў Сяргей Шупа, які сёлета адзначае 65-годдзе. На думку перакладчыка, […]

“Літоўскія карціны” Адама Кіркора — цяпер па-беларуску

У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора “З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны”. Над беларускай версіяй працаваў краязнаўца Леанід Лаўрэш, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Адам Кіркор — археолаг, этнограф, публіцыста і адзін з найбольш прыкметных даследчыкаў мінулага Беларусі і Літвы XIX стагоддзя. У кнізе аўтар звяртаецца […]

Skaryna Press выдае ўкраінскі бэстсэлер Артура Дроня пра “іншую вайну”

Выдавецтва Skaryna Press анансавала выданне перакладу ўкраінскага бэстсэлера — “Хэмінгуэй нічога не ведае” паэта і празаіка Артура Дроня. Гэта кніга асабістых эсэ-мемуараў, і шэпт пра страчаных пабрацімаў, і своечасовы напамін пра тое, што і на фронце ў салдат унутранае жыццё застаецца такім жа пакручастым. Навінка мае выйсці з друку напрыканцы верасня. […]

“Камунікат” перавыдае “Доўгую дарогу дадому” Быкава

Выдавецтва “Камунікат” анансавала перавыданне мемуараў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Да канца жніўня можна перадзамовіць кнігу са зніжкай праз анлайн-кнігарню Kamunikat.shop. “Доўгая дарога дадому” — адна з самых асабістых кніг Васіля Быкава. Гэта не проста мемуары, а шчыры і глыбокі расповед пра жыццё чалавека, чый лёс прайшоў праз галоўныя выпрабаванні […]

Сябры і паплечнікі выпусцілі ўспаміны пра Міхася Рудкоўскага

Выйшла кніга прысвечаная памяці паэта, тэлежурналіста, перакладчыка і публіцыста Міхася Рудкоўскага (1936—1991) пад назвай “Паэтаў востраў: успаміны пра Міхася Рудкоўскага”. Кнігу склалі згадкі сяброў і паплечнікаў творцы. Укладальнікам выдання, прымеркаванага да 90-годдзя з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага, стаў паэт і мастак Лявон Валасюк, паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў. Навінка прадаецца ў […]

Успаміны Габрыэлі Пузыні апублікавалі па-беларуску

Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў”. Гэтае выданне ёсць перакладам знакамiтых успамiнаў пiсьменнiцы Габрыэлi Пузынi з Гюнтэраў, зробленым па арыгінальным тэксце “Gabrjela z Guntherow Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamietnik z lat 1815—1843” (Wilno, 1928). […]

22 траўня ў Познані абмяркуюць навінкі ад Rozum.Media і Skaryna Press

У выдавецтве Rozum.Media выйшаў пераклад на беларускую “Успамінаў Францішка Міцкевіча”, а ў Skaryna Press — “Беларускія галасы з Познані” Паўла Залескага. Абедзве кнігі прэзентуюць у Познані 22 траўня на сустрэчы пра памяць і час, пра страты і надзею, пра людзей і словы, якія працягваюць жыць. “Успаміны Францішка Міцкевіча” — гэта […]

Дубавец чытае ўспаміны Геніюш і дзеліцца згадкамі пра асабістыя сустрэчы ў Зэльве — падкаст

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў” (Камунікат, 2025), згадвае сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а […]