Tag: Мікола Хаўстовіч

Новы том даследаванняў беларускай літаратуры ад Мікалая Хаўстовіча

У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў дванаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча. Чарговы том “Даследаванняў і матэрыялаў” працягвае шэраг аўтарскіх выданняў, прысвечаных гісторыі беларускай літаратуры ад XVIII да пачатку XX стагоддзя, якія выходзяць з 2014 году. “Сардэчна віншуем аўтара і зычым плёну ў далейшай працы!” […]

“Шляхціца Завальню” ўпершыню пераклалі на ангельскую мову

Выдавецтва Grunwald, якое спецыялізуецца на выданні беларускіх кніг у перакладзе на ангельскую мову, выпусціла культавы твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях” . Англамоўнае перастварэнне Волі Яноўскай мае назву “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales”. Першы англамоўны пераклад твора Яна Баршчэўскага выйшаў у кастрычніку 2025 году. […]