Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 8 кніжных вокладак-фіналістаў. Яны былі адабраны з 24 прац, што ўвайшлі ў доўгі спіс конкурсу, і прадстаўляюць зрэз сучаснага беларускага кніжнага дызайну. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу – прызнаныя майстры і яскравыя маладыя творцы. Імёны некаторых аўтараў зашыфраваны з меркаванняў бяспекі. У кароткі спіс увайшлі: […]
Tag: мастакі
Выйшла кніга пераможцы літконкурсу “Экслібрыс” Таццяны Багданавай
У выдавецтве SURMA выйшла новая кніга аўтарства пісьменніцы і мастачкі Таццяны Багданавай. Увосень 2025 году рукапіс і макет кнігі “Не на сваім месцы” перамаглі ў Літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, прымеркаваннага да 90-годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі. “Аднойчы Алеся з сям’ёй пераязджае. У новай краіне ўсё здаецца ёй дзіўным і непрыветным. […]
Выйшлі “Казкі дзядзькі Рымуса” з шыкоўнымі ілюстрацыямі
У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую мову “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй. Серыя кніг пісьменніка Джоэла Чэндлера Харыса “Казкі дзядзькі Рымуса” знакамітая ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў – афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі. Гэты зборнік змяшчае 34 дасціпныя […]
Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Анемпадыстава
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 24 кніжныя вокладкі, што ўвайшлі ў доўгі спіс 2026 году. Яны былі адабраны з 59 прац, пададзеных на конкурс, і прадстаўляюць шырокі спектр сучаснага беларускага кніжнага дызайну – ад лаканічнага мінімалізму да складаных візуальных сістэм, ад вытанчанай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў. […]
Перавыдалі чарадзейныя казкі з ілюстрацыямі Валерыя Славука
Выдавецтва “Папуры” перавыдала багата ілюстраваную кнігу беларускіх чарадзейных казак і паданняў “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”, якая ўпершыню выходзіла ў 2020 годзе. Уклаў і апрацаваў народныя тэксты перакладчык і паэт Антон Францішак Брыль. У новым выданні чытачоў чакае адна новая невялікая казка “Адкуль бяруцца кнігі”. Паводле слоў укладальніка Антона Францішка Брыля, […]
Артур Вакараў і Сабіна Брыло стварылі канцэптуальны альбом з вершамі
У выдавецтве “Логвінаў” выйшаў канцэптуальны альбом дызайнера Артура Вакарава “Тутэйшы дзэн”. Кніга змяшчае кароткія вершы ў японскім стылі ад паэткі Сабіны Брыло і самога Артура Вакарава. “Тутэйшы дзэн. Словы вершаў Сабіны Брыло на дызайны словаў Артура Вакарава. Да сёння такая графічная эстэтыка была недасяжная аніводнай мове, акрамя японскай. Але ж […]
За званне найлепшай вокладкі змагаецца амаль 60 выданняў
Журы Прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 году. Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць, піша Беларускі ПЭН. Творы сёлетняга спіса адлюстроўваюць розныя падыходы да кніжнага дызайну: […]
Пачаўся збор на кнігу вершаў і карцін Наталкі Хвоі
На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka пачаўся збор на выданне кнігі паэзіі беларускай аўтаркі, паэткі і мастачкі Наталкі Хвоі (Наталлі Бордак). Кніга “Тры кроплі” складаецца з трох тэматычных раздзелаў, а таксама з вершаў, напісаных у розныя гады, і карцін, якія працягваюць паэтычныя вобразы. Праект аб’ядноўвае беларускую паэзію і візуальнае мастацтва, пераважна экспрэсіўнае, […]
Ці мае вокладка быць большай за змест? Дубавец разважае пра кніжны дызайн у аўтарскім падкасце
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” чытае кнігу “Форма прысутнасці. Дваццаць размоваў пра кніжную вокладку” і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. “Форма прысутнасці“ — гэтае вялікафарматнае ілюстраванае выданьне з прадуманым дызайнам […]
Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”
Выйшла кніга даследчыка Сяргея Шапрана прысвечаная менш вядомаму аспекту таленту Васіля Быкава — выяўленчаму мастацтву, да якога пісьменніка цягнула з маленства, але ў якім ён не здолеў рэалізавацца напоўніцу, піша “Суполка беларускіх пісьменнікаў”. “Быкаў. [Пра] мастацтва” — гэта грунтоўнае пяцісотстаронкавае выданне, дзе змешачана больш за 500 ілюстрацый. Ці захаваліся франтавыя малюнкі пісьменніка, […]





