У выдавецтве ЕГУ выйшла манаграфія Ірыны Раманавай “Трэскі лятуць: дзеці спецпасяленцаў. Беларусь-Котлас-Беларусь” у якой даследуюцца сацыяльна-псіхалагічныя і маральна-этычныя наступствы раскулачвання і прымусовых дэпартацый у СССР. Палова кнігі складаецца з двух глыбінных інтэрв’ю з ацалелымі “дзецьмі Котласа” (горад у Архангельскай вобл. Расеі), далучаны таксама комплекс дакументаў, у якіх паказваюцца катастрафічныя ўмовы […]
Tag: манаграфія
Выйшла манаграфія Вольгі Сямашкі “Могілкі беларусаў Падляшша”
У Беластоку выйшла з друку кніга даследчыцы, магістаркі ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольгі Сямашкі “Могілкі беларусаў Падляшша”. Гэтае выданне аб’ёмам 700 старонак багата аздобленае ілюстрацыямі і здымкамі (амаль 400). У манаграфіі апісана больш за 30 могілак: праваслаўных, каталіцкіх, яўрэйскіх, татарскіх і інш. Аўтарка праз сімволіку і аздабленне магіл, інскрыпцыі, апытанні […]
Выйшаў заключны том манаграфіі “Традыцыйны светалад беларусаў”
Інстытут філасофіі НАН Беларусі ў супрацы з выдавецтвам “Беларуская навука” выдаў заключны пяты том грунтоўнай калектыўнай працы “Традыцыйны светалад беларусаў” пад назвай “Каштоўнасці”. Усе пяць тамоў гэтага праекта (разам ці паасобку) шукайце ў сталічнай кнігарні “Акадэмічная кніга” па адрасе пр. Незалежнасці, 72.
Выйшаў новы том “Даследаванняў і матэрыялаў” Міколы Хаўстовіча
У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў трынаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча. ХІІІ том “Даследаванняў і матэрыялаў” прысвечаны гісторыі і тэксталогіі беларускае літаратуры XVIII–XIX стст. У ім даследуюцца: беларуская калядка XVIII ст., лісты Яна Чачота з уральскае высылкі, раннія рукапісныя і друкаваныя версіі паэмы “Тарас”, […]
Выйшла калектыўная манаграфія пра сучасную Беларусь на ангельскай мове
Брытанскае выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. У кнізе сабраныя працы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама […]
Дубавец расказвае пра новую манаграфію Міхася Раманюка, прысвечаную беларускім куфрам
У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец расказвае пра постаць этнографа Міхася Раманюка і рэдагаванне ягонай манаграфіі “Беларускія народныя куфры”, якая неўзабаве мае выйсці з друку. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Распавяду вам пра сваю працу за мінулае кароткае лета, якую збольшага завершыў […]
Выйшаў унікальны даведнік “Кніга некралогаў” з эмігранцкіх газет
У выдавецтве Фонда “Камунікат” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла “Кніга нэкралёгаў”, укладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам. Праца над выданнем пачалася ў 2019 годзе, і цяпер яно стала пэўным працягам альбома-даведніка “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, які пабачыў свет у 2024 годзе. ““Кніга нэкралёгаў” выявілася яшчэ большым даўгабудам, чым папярэдніца, бо ад […]
Тры навінкі ад “Камуніката” з’явяцца ў верасні
Выдавецтва Фонду “Камунікат” анансавала выхад у першай палове верасня трох новых кніг. Навінкі будуць найперш даступныя ў варшаўскай афлайн кнігарні Kamunikat.shop у Цэнтр Беларускай Салідарнасці на вуліцы Алеандраў 6/2 (ul. Oleandrów 6/2). Адна з навінак — кніга вершаў Змітра Дзядзенкі “#Каб не ср@лі галубы”, якая складаецца з дзвюх частак. Першая, аднайменная, […]
Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”
Выйшла кніга даследчыка Сяргея Шапрана прысвечаная менш вядомаму аспекту таленту Васіля Быкава — выяўленчаму мастацтву, да якога пісьменніка цягнула з маленства, але ў якім ён не здолеў рэалізавацца напоўніцу, піша “Суполка беларускіх пісьменнікаў”. “Быкаў. [Пра] мастацтва” — гэта грунтоўнае пяцісотстаронкавае выданне, дзе змешачана больш за 500 ілюстрацый. Ці захаваліся франтавыя малюнкі пісьменніка, […]
Выйшла манаграфія пра грамадзянскую супольнасць у РБ
Фонд “Камунікат” выпусціў з друку кнігу Віктара Шадурскага “Зямля пад шэрымі крыламі. Рэспубліка Беларусь: суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці (лістапад 1996 – жнівень 2020 гг.)”. У манаграфіі аналізуюцца ключавыя аспекты гісторыі Беларусі ў перыяд з лістапада 1996 да жніўня 2020. Аўтар даследуе працэс суіснавання і канфлікту паміж […]





