Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі. Гэта — своеасаблівая аўтарская […]
Tag: кніжны кірмаш
Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах
Выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку анансавала выхад навінкі аўтарства Уладзіміра Някляева — зборніка апавяданняў “Святая крыніца”. Выданне прымеркавана да 80-годдзя пісьменніка. Кніга будзе даступная ўжо 17 красавіка на Кніжным кірмашы ў Беластоку ў двух варыянтах: на беларускай і на польскай мовах. Кожнае апавяданне ў гэтым зборніку — гэта асобная гісторыя, але […]
Кніжны маркет у Варшаве ў падтрымку незалежных выдавецтваў
5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”. Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць “экстрэмісцкімі”, унутры краіны датычных да кнігавыдання часта затрымліваюць, […]
Рэмарк і Карнэгі — навінкі на Мінскай выставе-кірмашы
Выдавецтва “Папуры” выпусціла з друку адразу дзве навінкі: “Трыумфальную арку” Эрыха Марыі Рэмарка і “Як заваёўваць сяброў і ўплываць на людзей” Дэйла Карнэгі. Абедзве кнігі друкуюцца ў беларускім перакладзе ўпершыню і набыць іх пакуль што можна толькі на стэндзе выдавецтва “Папуры” і кнігарні “Параграф 45” на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы. Культавы […]
Беларускія выдавецтвы на кірмашы ў Познані 13—15 сакавіка
13—15 сакавіка праходзіць кніжны кірмаш у Познані, у якім бяруць удзел незалежныя беларускія выдавецтвы. Сярод удзельнікаў Arche, Gutenberg Publisher, Kamunikat.org, Кніжны вырай, Мяне Няма, Полацкія лабірынты, RozUM Media, SayBeat, Skaryna Press. На кірмашы можна будзе пагартаць кнігі, пазнаёміцца з выдавецтвамі, набыць навінкі і сустрэцца з аўтарамі. Афішу беларускіх мерапрыемстваў прадставіў […]
Непадцэнзурнага Караткевіча прадставяць на кніжным кірмашы ў Познані
13 сакавіка ў Познані падчас Міжнароднага кніжнага кірмаша (13-15 сакавіка) адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк. Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” Фондам “Камунікат” было даўно чаканай падзеяй […]
Сёння — сустрэчы з Вежнавец і іншымі аўтаркамі “Пфляўмбаўм” у Вільні
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” удзельнічае ў Міжнародным кніжным кірмашы LITEXPO, які гэтымі днямі праходзіць у Вільні. 26 лютага пройдзе дзве цікавыя сустрэчы аўтарак выдавецтва з чытачамі. 26 лютага ў 16:00 аўтарка “Па што ідзеш, воўча?” Ева Вежнавец (Святлана Курс) прэзентуе літоўскае выданне кнігі, а ў 17:00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніцы на стэндзе “Пфляўмбаўм”. […]
Беларускія кнігі ў Любліне падчас тэатральнага фэсту
З 8 па 12 снежня ў Любліне пройдзе чарговы фестываль “Bliski Wschód” (Блізкі ўсход), які гэтым разам амаль цалкам будзе прысвечаны беларускай незалежнай тэатральнай супольнасці і перадусім згуртаванню “Вольныя Купалаўцы”. Таксама ў межах фэсту 13 снежня (субота) пройдзе кніжны кірмаш ад фонда “Камунікат”. Кнігі беларускіх аўтараў па-беларуску і ў перакладах […]
Беларуская кніга на Франкфурцкім кірмашы
15—19 кастрычніка ў Франкфурце адбыўся міжнародны кніжны кірмаш. Беларусь і незалежнае беларускае кнігавыданне на значнай міжнароднай падзеі прадстаўляў стэнд Інстытута беларускай кнігі. На стэндзе прэзентаваліся новыя выданні незалежных беларускіх выдавецтваў, у тым ліку — каталог выдавецкіх навінак з творамі вядучых беларускіх аўтараў. Непасрэдны ўдзел у кірмашы ўзялі прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў […]
Выходзіць пераклад кнігі пра паўстанне ў Варшаўскім гета
Выдавецтва Połackija Łabirynty, якое дзейнічае ў Польшчы, выпускае з друку кнігу польскай пісьменніцы і журналісткі Ганны Краль (Hanna Krall) “Апярэдзіць Госпада Бога” (Zdążyć przed Panem Bogiem) у перакладзе Лявона Баршчэўскага. Гэтая кніга Ганны Краль, што ўпершыню асобным выданнем выйшла ў 1977 годзе і прынесла аўтарцы сусветную славу, заснаваная на інтэрв’ю […]





