Tag: Камунікат

Аляксандр Лукашук выдаў кнігу з “радкамі і рыфмамі розных гадоў”

Выдавецтва Фонда “Камунікат” выпусціла з друку новую кнігу Аляксандра Лукашука з назваю “Незавершанасьць. Тонкая кніга”. Навінку найбліжэйшым часам можна пагартаць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. Згодна з апісаннем, кніга змяшчае “радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцця, з якога выдалена ўсё, апроч слоў”. Аўтар, […]

Новае выданне “Імёнаў Свабоды” Арлова — на кірмашы ў Беластоку

Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі. Гэта — своеасаблівая аўтарская […]

Фрагмент дэбютнага рамана Яны Гульцяевай — чытаць

Дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”, навінку ад выдавецкай ініцыятывы “Сурма”, цяпер можна не толькі купіць на сайце Kamunikat.shop, але перад набыццём кожны можа азнаёміцца з фрагментам твора. Анатацыя: «Хвароба перадаецца праз мову адмаўлення: яна пераходзіць у наступнае пакаленне праз сакрэты, абвінавачванні і хлусню», — такую думку пачула б Міра Ждановіч на сустрэчы ДДА […]

Лірычна, вяснова і ўтульна — красавіцкі паэтычны тур Насты Кудасавай

Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. “Лірыка” і стане адным з галоўных пунктаў размовы. Падчас сустрэчы паэтка раскажа:– пра новы зборнік– пра эмігранцкі боль і аптымізм– чаму […]

Дэбютны раман Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва “Сурма”

У выдавецкай ініцыятывы “Сурма” — навінка: дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat. У 2024 годзе аўтарка была адзначаная дадатковым прызам Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага да 100-годдзя Васіля Быкава. Рукапіс быў дапрацаваны, прайшоў прафесійную рэдактуру і нарэшце з’яўляецца друкам. […]

Кніжны маркет у Варшаве ў падтрымку незалежных выдавецтваў

5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”. Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць “экстрэмісцкімі”, унутры краіны датычных да кнігавыдання часта затрымліваюць, […]

У красавіку выйдзе “Выбранае” Кастуся Езавітава

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў супрацы з выдавецтвам Фонда “Камунікат” анасаваў выхад першага выдання з новай кніжнай серыі “Спадчына БНР”. Серыю распачынае “Выбранае” Кастуся Езавітава. Грунтоўнае выданне ёсць плёнам працы трох укладальнікаў: Наталлі Гардзіенкі, якая і падзялілася навіной, Юрыя Грыбоўскага і Лявона Юрэвіча. Паводле анатацыі, кніга складаецца з біяграфіі […]

Арлоў і Іванюк у Торуні прэзентуюць Караткевіча

24 сакавіка ў Торуні адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк. Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” Фондам “Камунікат” было даўно чаканай падзеяй — як для чытачоў, так і для тых, хто ўспрымае беларускую […]

Шэраг беларускіх выдавецтваў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”

КДБ надаў сатус “экстрэмісцкага фармавання” ўяўнай “кааліцыі друкаваных выдавецтваў”, якая на думку ўладаў складаецца з арганізацый “Фонд Kamunikat.оrg”, “Lohvinau Publishing House” і “Andrei Yanushkevich Publishing”. Напрыканцы лютага ў Менску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, агулам было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку з іх адправілі […]

Выйшла кніга выбранай прозы Уладзіслава Ахроменкі

Фонд “Камунікат” выдаў у Беластоку кнігу прозы Уладзіслава Ахроменкі “Нясвіжская крыза”, куды ўвайшлі творы розных жанраў і накірункаў. Кнігу ўжо можна замовіць праз сайт выдавецтва. У новым выданні чытач знойдзе славутую “Тэорыю змовы” — вострасюжэтны кінараман-фарс, у якім аўтар ставіць у парадаксальнай і жорсткай форме тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца задаць […]