Tag: Яна Гульцяева

Фрагмент дэбютнага рамана Яны Гульцяевай — чытаць

Дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”, навінку ад выдавецкай ініцыятывы “Сурма”, цяпер можна не толькі купіць на сайце Kamunikat.shop, але перад набыццём кожны можа азнаёміцца з фрагментам твора. Анатацыя: «Хвароба перадаецца праз мову адмаўлення: яна пераходзіць у наступнае пакаленне праз сакрэты, абвінавачванні і хлусню», — такую думку пачула б Міра Ждановіч на сустрэчы ДДА […]

Дэбютны раман Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва “Сурма”

У выдавецкай ініцыятывы “Сурма” — навінка: дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat. У 2024 годзе аўтарка была адзначаная дадатковым прызам Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага да 100-годдзя Васіля Быкава. Рукапіс быў дапрацаваны, прайшоў прафесійную рэдактуру і нарэшце з’яўляецца друкам. […]

Хайку Уладзіміра Сцяпана выйшлі кнігай у Францыі

У французскім выдавецтве Érès выйшла кніга-білінгва з хайку Уладзіміра Сцяпана. Пераклад на французскую мову — Яны Гульцяевай і Даніэлы Фожрас (Danièle Faugeras). Ва ўкладзеную аўтарам кнігу ўвайшло 80 хайку, якія падаюцца паралельна на дзвюх мовах: па-беларуску ў арыгінале і ў перакладзе на французскую. Кнігу можна замовіць праз сайт выдавецтва Editions-eres.com.