У выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла кніга “Свабода як біяграфія”, якая складаецца з гутарак з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія была заснавана у 2025 годзе Беларускім ПЭНам для ўшанавання выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя пакінуць радзіму. “Свабода як біяграфія” […]
Tag: інтэрв’ю
Ганна Кандрацюк: Без любові нічога не створыш
Ганна Кандрацюк-Свярубская, беларуская пісьменніца, якая нарадзілася на Падляшшы, жыве ў Беластоку і працуе ў тыднёвіку “Ніва”, прэзентавала кнігу “Проста з любові” на Міжнародным фестывалі “Вершы на асфальце”. Радыё “Рацыя” пагутарыла са спадарыняй Ганнай падчас фэсту. РР: Вы нарадзіліся ў вёсцы Катлоўка на Падляшшы. Як Вашае паходжанне паўплывала на выбар прафесіі і тэмы, […]
“Трэба вяртаць саму культуру абмеркавання” — ад сёння Інстытут беларускай кнігі запускае семінары
Каардынатарка Інстытута беларускай кнігі Ліля Ільюшына расказвае пра новую ініцыятыву праекта — пастаянныя афлайн-семінары, прысвечаныя беларускай кніжнай сферы, першы з якіх пройдзе 17 верасня ў Варшаве. Першы семінар ІБК мае назву “Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем” (частка 1). Сустрэча пройдзе ў афлайн-фармаце і распачне серыю […]
“Хочацца проста сядзець на пляжы”, — вялікая размова з Настай Кудасавай
Паэтка Наста Кудасава ў вялікай размове з “Салідарнасцю” расказала пра розніцу паміж людзьмі ў рэальным жыцці і ў сацсетках, найбольшы ганарар, і як ратуюць 300 пончыкаў штодня. — Наста, у сусветны дзень уцекача, 20 чэрвеня, вы напісалі «абдымаю ўсіх, каму баляць адарваныя карані» і выклалі ў фэйсбук вельмі кранальны верш. […]
Віленскі самвыдат: інтэрв’ю з Андрэем Антонавым
“Незалежная Рэспубліка Зарэчча” — сімвалічная незалежная краіна ў Вільні, са сваім урадам, прэзідэнтам, амбасадарамі ў іншых краінах, валютай і канстытуцыяй. І, таксама, газетай. Самвыдат Užupio Heroldas існуе ўжо болей за дваццаць пяць год і адлюстроўвае Зарачанскую Рэспубліку з усім яе шматгалоссем, творчым падмуркам, міфамі і ўяўленнямі жыхароў пра свабоду. Выдаецца […]
Гутарка са стваральніцай блогу “Кніжныя размовы”
Кацярына — кніжная блогерка, аўтарка інстаграм-блога “Кніжныя размовы”. У сваім пабліку Кацярына піша пра беларускія кнігі, якія яна чытае альбо слухае сама і са сваімі дзецьмі. З нагоды пяцігоддзя блога мы пагутарылі пра беларускамоўныя выданні для дзяцей і дарослых у 2025 годзе, дзе і як іх знаходзіць, і чаму так […]
Павел Капанскі: Часам словы хочацца затрымаць і не аддаваць
Напрыканцы мінулага года свет пабачыла дэбютная кніга вершаў Паўла Капанскага “Акрамя”. Паэт і перформер Артур Камароўскі пагутарыў з аўтарам спецыяльна для інтэрнэт часопіса “TAUBIN”. Падаем гэтае інтэрв’ю цалкам. А. К.: Давай пачнём з такога пытання. Акрамя – чаго альбо каго? што ты пакінуў у мінулым ці прыхаваў на будучыню? ці гэта больш […]
Чым жыве Інстытут беларускай кнігі: поспехі і задумы
Беларуская мова на сцэне міжнароднага кніжнага кірмашы ў Франкфурце, эмігранцкія бібліятэчныя ініцыятывы і каталагізацыя кніг беларускіх выдавецтваў: пра вынікі мінулага года для Інстытута беларускай кнігі, а таксама пра планы на новы, 2025 год, расказала адна з актывістак ініцыятывы Ліля Ільюшына. Даведка: Інстытут беларускай кнігі (ІБК) — ініцыятыва, скіраваная на прамоцыю і рэпрэзентацыю […]
Яраслаў Андэрс: беларуская літаратура можа трапіць да амерыканскага чытача
Дайсці да замежнага чытача і загучаць натуральна на яго мове — нялёгкая задача для беларускіх літаратараў. Але ёсць людзі, гатовыя ў гэтым дапамагчы. Міхась Чаропка спецыяльна для выдання “Беларус” паразмаўляў з Яраславам Андэрсам (Jaroslaw Anders) — амерыканскі інтэлектуал польскага паходжання, які дапамагае беларускім літаратарам трапіць на амерыканскія кніжныя паліцы. Яраслаў […]
Вялікая размова з Гапеевым у падкасце “Супердудко”
Пісьменнік Валер Гапееў, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру, стаў новым госць падкасту “Супердудко” (адмысловы аўтарскі праект для Litradio). У інтэрв’ю пісьменнік Валер Гапееў расказвае, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як […]





