Tag: Ігар Бабкоў

Дзве часткі рамана “Хвілінка” Бабкова перавыдалі пад адной вокладкай

Пабачыла свет новае выданне “Хвілінкі” Ігара Бабкова — цяпер пад адной вокладкай дзве часткі з дадаткам у выглядзе “Трох размоў на Лютэранскай горцы”. “Хвілінка” — гэта раман-успамін, раман-утопія, раман-прытулак. Гісторыя пра менскую кавярню, што існавала ў 80-х, але не прамінула разам з эпохай. Вырашыла застацца: са сваімі наведвальнікамі, іх мроямі, […]

Сяргей Дубавец учытваецца ў тэксты шостага “Апострафа” — падкаст “Літаратурныя зацемкі”

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае з нагоды стракатых тэкстаў шостага нумару літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф”. Тут і Федарэнка з Глобусам, якія пішуць пра беларускіх мастакоў, і Алесь Пашкевіч з аповедам-рэстаўрацыяй лёсу Лукаша Калюгі, і Ігар Бабкоў з эсэ пра Еўропу і многае іншае. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, […]

Выйшла кніга паэта і філосафа Ігара Бабкова

У менскім выдавецтве “Сувіг” выйшла кніга вершаў Ігара Бабкова з назвай “Сляза і камень”. Кніга ўжо даступнай для пакупак у кнігарні “Акадэмічная кніга”, неўзабаве мае з’явіцца і ў іншых месцах. Паэт застаецца верным сабе: медытатыўным і метафізічным. Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, вандроўнік. Аўтар кніг паэзіі “Solus Rex” (1992), “Герой […]

Дубавец пра кнігу Насты Кудасавай і феномен “голай рыбы” ў беларускай культуры — падкаст

У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад “безагляднасці” паэткі Насты Кудасавай праз “нагласць” дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў “Нашай Нівы”. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. 24 красавіка ў […]

Выйшла новая кніга вершаў Ігара Бабкова

Паэтычная серыя hochroth Minsk выдаўца Дзмітрыя Строцава папоўнілася новай кнігай — зборнікам вершаў Ігара Бабкова “Сляза і Камень”. Беларускі паэт пакалення “Тутэйшых”, празаік і філосаф Ігар Бабкоў гэтак пракаментаваў навіну ў сацсетках: “Жывая кніга паэзіі: вершы прыбітыя цвікамі да старонак жыцця, каментары піша сама рэчаіснасць, друкара і выдаўцу ўжо доўгі […]

Дубавец разважае пра лёсы Адама Клакоцкага, “ягоных ценяў” і пакалення “Тутэйшых” — падкаст

У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае па прачытанні трэцяй, пашыранай версіі рамана Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”. Ці можна высніць Беларусь у калектыўным сне? Што сталася з пакаленнем “Тутэйшых”? Ці можа свабода быць хобі, калі так, то якія нас чакаюць наступствы? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Выйшаў зборнік з вершамі больш як дзясятка аўтараў

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў калектыўны зборнік паэзіі “Круцель-трава”, своеасаблівым пасляслоўем і каментаромі да якога сталі некалькі эсэ. Кніга змяшчае творы сучасных аўтараў, сярод якіх Ігар Бабкоў, Галіна Свірына, Кацярына Масэ, Дзяніс Мацеша і іншыя. “Паэты, філосафы, метафізікі, навукоўцы, музыкі ды іншыя творцы беларускай думкі — усіх нас яднае любоў да […]

У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа

16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць. Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць, угрунтаванасць, прагу ўкаранення. Ён відавочна звязаны са стыхіяй зямлі, а дарога ў […]

Культавы раман Бабкова выйшаў у двух фарматах

Раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” выйшаў у двух фарматах: друкаваным у выдавецтве “Логвінаў” і аўдыякнігай праз выдавецтва Audiobooks.by. Папяровую версію можна купіць тут. Раман пра Адама Клакоцкага — гэта класічная гісторыя посткласічнай беларускай літаратуры, у якой тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую […]

Арт-кніга беларускай мастачкі пра Палессе з тэкстам Бабкова

Выходзіць арт-кніга “Доўгая дарога дамоў” (Le long chemin du retours). У цэнтры выдання — праект беларускай мастачкі Машы Мроз пра Палессе, над якім яна працавала напрацягу дзесяці гадоў. Прэзентацыі пройдуць 18 снежня ў Парыжы і 20 снежня ў Варшаве. Маша Мароз напрацягу дзесяці гадоў фатаграфавала і даследавала беларускае Палессе, піша […]