Tag: філасофія

Адкрыты перадзаказ на кнігу чэшскага філосафа Клімы па-беларуску

Выдавецкая ініцыятыва SayBeat анансавала выхад кнігі выбранага “Чалавечая трагікамэдыя” культавага чэшскага “выклятага філосафа”, ніцшэанца, “эгадэіста” Ладзіслава Клімы (1878—1928) у перакладзе Макса Шчура. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, Франц Кафка сказаў пра Кліму: “Гэта Майстар; калі б ён пісаў на адной з вялікіх моваў свету, то дасягнуў бы ўсясветнага прызнання”. У кнігу выбранага […]

У Вільні на “Прадмове” прэзентуюць кнігу карэйска-нямецкага філосафа

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла першая кніга карэйска-нямецкага філосафа Бён-Чхоль Хана (р. 1959) “Дух надзеi: супраць грамадства страху” ў перакладзе на беларускую Аляксандры Логвінавай. Жывая прэзентацыя кнігі пройдзе на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 18 кастрычніка ў Вільні. У кнізе “Дух надзеi: супраць грамадства страху” Бён-Чхоль Хана, разважаючы ў рэчышчы сацыяльнай крытыкі, […]

Выйшаў заключны том манаграфіі “Традыцыйны светалад беларусаў”

Інстытут філасофіі НАН Беларусі ў супрацы з выдавецтвам “Беларуская навука” выдаў заключны пяты том грунтоўнай калектыўнай працы “Традыцыйны светалад беларусаў” пад назвай “Каштоўнасці”. Усе пяць тамоў гэтага праекта (разам ці паасобку) шукайце ў сталічнай кнігарні “Акадэмічная кніга” па адрасе пр. Незалежнасці, 72.

“Адвечным шляхам” перавыдалі ў Польшчы

Выдавецтва “Полацкія лабірынты” перавыдала асобнай кнігай эсэ “Адвечным шляхам”, якое ўпершыню было апублікавана ў 1921 годзе ў Вільніў газеце беларускіх эсэраў “Наша будучына” пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч. Аўтар твору — вілянчук Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім […]

Francois LOCHON / Contributor / Getty Images

Аповесць Сімоны дэ Бавуар выйдзе па-беларуску

Сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Сімоны дэ Бавуар — філасафіні, якая змяніла ўяўленьне пра ролю жанчыны ў свеце. І толькі цяпер яе ключавыя тэксты пачынаюць выходзіць па-беларуску — разам з кнігай, што спрабуе асэнсаваць яе ўплыў у беларускім кантэксце, піша Уладзіслаў Гарбацкі на “Новым часе”. 9 красавіка — […]

Выйшаў пераклад эсэ Сартра “Экзістэнцыялізм – гэта гуманізм“

У серыі эсэ выдавецтва Skaryna Press выйшаў славуты тэкст французскага мысляра Жана-Поля Сартра “Экзістэнцыялізм — гэта гуманізм”. Пераклад на беларускую здзейсніў Уладзіслаў Гарбацкі. Жан-Поль Сартр (1905–1980) — філосаф-экзыстэнцыяліст, пісьменнік, драматург, крытык. Адзін з самых вядомых і ўплывовых мысляроў XX стагоддзя. Тэарэтык атэісцкага экзістэнцыялізму. Галоўныя экзістэнцыялісцкія тэзы Ж.-П. Сартр выклаў у філасофскіх эсэ L’Être et le […]

Зацемкі Сяргея Дубаўца на палях аднаго эсэ пра прыроду смеху — падкаст

У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона “Смех. Эсэ пра значэнне камічнага”. Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з’ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Выйшаў пераклад дзвюх частак “Арганона” Арыстотэля

Выдавецтва “Энцыклапедыкс” у серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціла з друку працы Арыстотэля, прысвечаныя логіцы, — першыя дзве часткі “Арганона” (“Катэгорыі” і “Герменэўтыка”). Пераклад са старагрэцкай здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Анатацыя: Выбітны грэцкі мысляр старажытнасці Арыстотэль (384-322 гг .да н.э.) агульнапрызнана лічыцца “бацькам логікі”. Адзін з яго пазнейшых паслядоўнікаў Андронік Радоса ( I […]

Перавыдалі пераклад “Уладара” Мак’явэлі

Выдавецтва “Папуры”, якое апошнім часам пачало перавыдаваць беларускія пераклады важных твораў сусветнай літаратуры, надрукавала палітычны трактат Нікало Мак’явэлі “Уладар”. “Уладар” — гэта найбольш шырока вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літэратара эпохі Адраджэння. Пераклад з і італьянскай мовы здзейсніў Зміцер Колас. Першае выданне […]

З’явілася кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна

У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна ў перакладзе паліглота Лявона Баршчэўскага. Раман Інгардэн (1893–1970) — выбітны польскі філосаф, вучань філосафа Эдмунда Гусэрля, вядомы сваімі працамі, значную частку якіх ён напісаў па-нямецку, у галіне фенаменалогіі, а таксама онталогіі і эстэтыкі. […]