Tag: фальклёр

Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор”

Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”, першага перыядычнага выдання, прысвечанага фальклорным тэкстам і традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў, які выдаецца з 2014 году. У новым выпуску чытачы знойдуць грунтоўныя даследчыя працы, цікавосткі з архіваў і экспедыцый, расказвае ў сацсетках галоўная рэдактарка зборніка загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх […]

З’явіўся сайт з аўтэнтычнымі аўдыязапісамі народных казак

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запусціў партал “Беларускія народныя казкі”, на якім размешчаныя аўтэнтычныя запісы казак, якія можна не толькі чытаць, але слухаць. Сайт паўстаў, як вынік рэалізацыі шматгадовага праекта “Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасць, каталагізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі”. Мэта праекта — актуалізаваць традыцыі народнай казкі як інструмента […]

Выходзіць грунтоўны фотаальбом “Традыцыйны інтэр’ер. Асобы”

Фатограф Андрэй Лянкевіч паведаміў пра выхад грунтоўнага выдання “Традыцыйны інтэр’ер. Асобы”, у якім унутранае ўбранне вясковых хатаў паказанае праз фотаздымкі саміх інтэр’ераў, партрэты герояў, выявы покуці, посцілак, ручнікоў і вышывак. Усё гэта дапаўняюць аповеды пра ўласнае жыццё дзевяці людзей розных пакаленняў беларускак і беларусаў. Чытачы знойдуць у кнізе гісторыю “80-гадовага […]

Зборнік традыцыйных песень дапоўніў серыю “Фальклорныя скарбы”

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук выпусціў вялікі зборнік традыцыйных беларускіх песень “Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу”, які дапаўняе серыю “Фальклорныя скарбы Беларусі”. У кнізе змешчаны беларускія каляндарныя песні з пераказам на расейскую і ангельскую мовы. Выданне шыкоўна ілюстраванае выцінанкамі ад Наталлі Бярнадскай і Вольгі […]

З беларускіх легендаў пра дрэвы і кветкі склалі кнігі для дзяцей

У выдавецтве “Беларусь” пабачылі свет выданні “Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы” і “Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі”аўтарства Алены Боганевай і Таццяны Валодзінай з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Мастацкае афармленне абедзьвюх навінак — Таццяна Гаранаская. Выданні адрасуюцца дзецям школьнага ўзросту, але яны будуць цікавымі ўсім, хто неабыякавы […]

Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы

Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу мастацтвазнаўцы і культуралагіні Вольгі Лабачэўскай “Аброк. Абыдзённік. Жаночыя рытуальныя практыкі”, якая прысвечана адметным жаночым традыцыйным беларускім рытулам. Манаграфія Вольгі Лабачэўскай прысвечана жаночым рытуальным практыкам “аброк” і “абыдзённік”, мэтай якіх было пераадоленне экстраардынарных сітуацый: эпідэміі, эпізаотыі, вайны і іншых пагроз існавання соцыуму і […]

Перадзаказ на “Забаўлянкі” для самых маленькіх

У студзені 2026 года ў выдавецтве “Этна Традыцыя” мае выйсці кніга “Забаўлянкі” — трэцяя з паспяховай серыі беларускіх выданняў для дзяцей і бацькоў (“Дзіцячы сьпеўнік”, “Беларускія калыханкі”). А замовіць “Забаўлянкі” можна проста зараз і гэта дапаможа з друкам поўнага накладу, тлумачыць музыка і папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў. “Забаўлянкі” — гэта інтэрактыўная, […]

Зборнік народных баладаў аздобілі выцінанкамі

У выдавецтве “Беларуская навука” пабачыла свет чацвёртая кніга серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” зборнік беларускіх народных баладаў з пераказам на расейскую і ангельскую мовы пад назвай “Абярнуся я шэрай зязюляй”. Згодна з анатацыяй, гэта самы лірычны зборнік серыі і самы захапляльны, бо менавіта ў баладзе пераказваюцца незвычайныя, неардынарныя падзеі, хоць часта […]

Выйшла кніга пра значэнне вады ў традыцыйнай культуры

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла манаграфія этнографа і фалькларыста Ягора Ненадаўца “Водная прастора ў беларускім фальклоры”. Анатацыя: У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, сабраным падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, падаецца комплекснае ўяўленне пра значэнне вады (воднай прасторы) у будзённым жыцці нашага народа; асвятляюцца асаблівасці значэння калодзежа ў практычным жыцці беларусаў, а таксама […]

Выйшлі “Беларускія Калыханкі”, укладзеныя Сержуком Доўгушавым

Выйшла кніга “Беларускія Калыханкі”, якую ўклаў музыка, папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў. Дапамагала ў выпуску каманда ініцыятывы Tradycyja / ЭтнаТрадыцыя і Studio Magenta. Сродкі на выданне былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу Gronka. У кнізе сабраныя калыханкі з усіх этнічных беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку Падляшша і Палесся. Галубок, пеўнік і, вядома, любімы каток […]