Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 8 кніжных вокладак-фіналістаў. Яны былі адабраны з 24 прац, што ўвайшлі ў доўгі спіс конкурсу, і прадстаўляюць зрэз сучаснага беларускага кніжнага дызайну. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу – прызнаныя майстры і яскравыя маладыя творцы. Імёны некаторых аўтараў зашыфраваны з меркаванняў бяспекі. У кароткі спіс увайшлі: […]
Tag: дызайн
Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Анемпадыстава
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 24 кніжныя вокладкі, што ўвайшлі ў доўгі спіс 2026 году. Яны былі адабраны з 59 прац, пададзеных на конкурс, і прадстаўляюць шырокі спектр сучаснага беларускага кніжнага дызайну – ад лаканічнага мінімалізму да складаных візуальных сістэм, ад вытанчанай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў. […]
Артур Вакараў і Сабіна Брыло стварылі канцэптуальны альбом з вершамі
У выдавецтве “Логвінаў” выйшаў канцэптуальны альбом дызайнера Артура Вакарава “Тутэйшы дзэн”. Кніга змяшчае кароткія вершы ў японскім стылі ад паэткі Сабіны Брыло і самога Артура Вакарава. “Тутэйшы дзэн. Словы вершаў Сабіны Брыло на дызайны словаў Артура Вакарава. Да сёння такая графічная эстэтыка была недасяжная аніводнай мове, акрамя японскай. Але ж […]
За званне найлепшай вокладкі змагаецца амаль 60 выданняў
Журы Прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 году. Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць, піша Беларускі ПЭН. Творы сёлетняга спіса адлюстроўваюць розныя падыходы да кніжнага дызайну: […]
Ці мае вокладка быць большай за змест? Дубавец разважае пра кніжны дызайн у аўтарскім падкасце
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” чытае кнігу “Форма прысутнасці. Дваццаць размоваў пра кніжную вокладку” і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. “Форма прысутнасці“ — гэтае вялікафарматнае ілюстраванае выданьне з прадуманым дызайнам […]
20 размоў пра кніжную вокладку – навінка па слядах Прэміі Анемпадыстава
Па слядах Прэміі Анемпадыстава, якой штогод адзначаецца найлепшы кніжны дызайн, выйшла кніга “Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку”. Навінка выйшла ў выдавецтве “Połackija Łabirynty” і прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць. У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую […]
Выходзіць грунтоўны фотаальбом “Традыцыйны інтэр’ер. Асобы”
Фатограф Андрэй Лянкевіч паведаміў пра выхад грунтоўнага выдання “Традыцыйны інтэр’ер. Асобы”, у якім унутранае ўбранне вясковых хатаў паказанае праз фотаздымкі саміх інтэр’ераў, партрэты герояў, выявы покуці, посцілак, ручнікоў і вышывак. Усё гэта дапаўняюць аповеды пра ўласнае жыццё дзевяці людзей розных пакаленняў беларускак і беларусаў. Чытачы знойдуць у кнізе гісторыю “80-гадовага […]
Прыём заявак на прэмію за найлепшы дызайн вокладкі
16 сакавіка, у дзень народзінаў Міхала Анемпадыстава, мастака, дызайнера, паэта, культурнага дзеяча і патрона прэміі за нейлепшы дызайн кніжнай вокладкі, быў абвешчаны збор заявак на ўдзел у конкурсе. Заснаваная ў 2019 годзе, прэмія адзначае найлепшыя прыклады кніжнага дызайну і падтрымлівае традыцыю ўганаравання і прасоўвання беларускіх выданняў. Каб падаць заяўку трэба […]
Журы вызначыла кароткія спісы Прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады
Журы зацвердзіла кароткія спісы намінантаў на Прэмію Цёткі, якая ўручаецца найлепшай кнізе для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць 4 кнігі у літаратурнай і 7 кніг у мастацкай намінацый. У 2024 — 5 і 6 кніг адпаведна. Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую […]
Хутка выйдзе фотаальбом Касі Паласаткі — перадзаказ
Дызайнерка і фатографка Кася Паласатка анансавала выхад кнігі з фотаздымкамі Беларусі 2020—2025 гадоў. Фотаальбом з назвай “Belarus” можна перадзамовіць проста цяпер праз сайт Kolerbooks.com з дастаўкай у розныя краіны свету. “…Новага матэрыялу назбіралася вельмі шмат. Штосьці выходзіла ў якасці паштовак, штосьці вы бачылі ў маім інстаграме”, — дзеліцца навіной аўтарка […]





