Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі. Гэта — своеасаблівая аўтарская […]
Tag: Беласток
Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах
Выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку анансавала выхад навінкі аўтарства Уладзіміра Някляева — зборніка апавяданняў “Святая крыніца”. Выданне прымеркавана да 80-годдзя пісьменніка. Кніга будзе даступная ўжо 17 красавіка на Кніжным кірмашы ў Беластоку ў двух варыянтах: на беларускай і на польскай мовах. Кожнае апавяданне ў гэтым зборніку — гэта асобная гісторыя, але […]
Выйшла кніга пра рэпатрыяцыю беларусаў з Падляшша
Праграмная Рада тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” выдала новую кнігу ў сваёй бібліятэчцы. Гэта аповед журналіста і літаратара Сяргея Чыгрына пра рэпатрыяцыю беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гадах. “У кнізе шмат успамінаў тых беларусаў і іх нашчадкаў, якіх з Беласточчыны перасялілі ў савецкую Беларусь”, — піша ў Facebook Яраслаў Іванюк. Па пытаннях […]
Алесь Аркуш склаў кніжны трыпціх
Кніга “Як падае снег, як расце трава” пабачыла свет у беластоцкім выдавецтве Фонду Kamunikat.org. “Завяршыў гэты свой кніжны трыпціх – сабраў пад вокладкі свае асноўныя празаічныя тэксты. Можа ня ўсе бездакорныя, але тыя, якія мне дарагія. Праўда, за бортам застаўся мой першы раман «Палімпсэст». Неяк ён не аб’ядноўваўся з іншымі. […]
“Афганец” і “Бліндаж” Быкава выйдуць у Беластоку
Фундацыя Kamunikat анансавала перавыданне аповесцей Васіля Быкава “Афганец” і “Бліндаж”. Акрамя выдання кнігі, запланаваны шэраг прэзентацый у некалькіх польскіх гарадах. Выдаўцы падкрэсліваюць, што гэтым выданнем Фонд Kamunikat.org далучаецца да святкаваньня 100-годдзя Васіля Быкава. У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесці “Бліндаж” і “Афганец”. Абедзьве яны […]
У Беластоку з’явіцца Цэнтр Беларускай Культуры
У Беластоку (Польшча) прайшла прэс-канферэнцыя маршалка Падляшша Артура Касіцкага з нагоды размеркавання бюджэту ў ваяводстве, на якой было абвешчана запачаткаванне Цэнтру Беларускай Культуры – новага інстытуту культуры Падляшскага ваяводства. Удзел у прэс-канферэнцыі ўзялі таксама Алег Латышонак, Славамір Назарук і Анатоль Вап. Новы культурны цэнтр пачне сваю працу з студзеня 2024 […]
На выходных у Беластоку пройдзе апошняя частка фестывалю Pradmova-2023
28-га кастрычнік распачнецца апошняя ў гэтым сезоне афлайн частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэтым разам у польскім горадзе Беласток. Арганізатары абяцаюць шмат цікавага ды карыснага, што мае натхніць на развагі, дыскусіі і пытанні. Багата кніг, сустрэч і знаёмстваў. З поўнай праграмай Беластоцкай часткі “Прадмовы” можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю. […]
У Беластоку распачынае новы сезон Гістарычная школа Уладзіміра Арлова
1 верасня ў Беластоку пасля летняй паўзы аднаўляе дзейнасць Гістарычная школа Уладзіміра Арлова „Адкуль наш род”. Заняткі будуць праходзіць штопятніцы ў прасторы вольных беларусаў “Новая зямля” (Stefana Wyszyńskiego 6A). Пачатак а 18-й гадзіне. У канцы кожных заняткаў будзе праводзіцца гістарычная віктарына з прызамі. Тэма першай у новым сезоне гістарычнай вандроўкі: […]





