Брусель, 15 красавіка 2026 г. Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers’ Council) выказвае салідарнасць з пісьменнікамі Беларусі і з нашай сяброўскай арганізацыяй. Мы таксама выказваем падтрымку заявам PEN International і Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў, якія звяртаюць увагу на ўзмацненне рэпрэсій супраць незалежнага культурнага і інтэлектуальнага жыцця ў Беларусі. Узмацненне ціску на пісьменнікаў, […]
Tag: Беларускі ПЭН
Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг: Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У […]
Стартаваў новы сезон Прэміі Адамовіча
Беларускі ПЭН распачаў прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Для прэміі важна чалавечая годнасць, свабода думкі і творчасці ў самых складаных умовах. На прэмію можна намінаваць творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы, […]
Гутаркі з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды” ўклалі ў кнігу
У выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла кніга “Свабода як біяграфія”, якая складаецца з гутарак з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія была заснавана у 2025 годзе Беларускім ПЭНам для ўшанавання выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя пакінуць радзіму. “Свабода як біяграфія” […]
Пачынаецца новы сезон Прэміі Гедройця — прыём заявак
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць удзельнічаць у пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця — узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. Хто можа намінаваць? Аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы іаргкамітэт. Што можна намінаваць? На прэмію прымаюцца […]
Новы сезон прэміі за найлепшую паэтычную кнігу
Распачынаецца новы сезон Прэміі Арсенневай, якой штогод адзначаецца найлепшая паэтычная кніга. Арганізатары прэміі абвесцілі прыём заявак і запрашаюць да ўдзелу аўтараў і аўтарак паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе. Хто можа падаць заяўку?Права намінаваць кнігу маюць самі аўтары/аўтаркі, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ. Умовы конкурсу: […]
Журы назвала лаўрэатаў прэміі “Голас пакалення свабоды”
Журы назвала лаўрэатаў і лаўрэатак прэміі “Голас пакалення свабоды”, заснаванай у 2025 годзе для ўшанавання выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве. Прэмію […]
Абвесцілі доўгі спіс намінатаў на найлепшы дызайн вокладкі
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак году. У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 20 намінантаў: Сябра журы, пераможца леташняй прэміі Святлана Дземідовіч адзначае ў сваёй рэцэнзіі на сёлетні спіс кніг: […]
Адкрыты прыём заявак на прэмію за турэмныя творы
Беларускі ПЭН распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 году. На сайце Беларускага ПЭНа можна […]
ПЭН абвясціў кароткі спіс прэміі за публіцыстыку і не толькі
Беларускі ПЭН назваў намінантаў, што ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча, якая на працягу амаль трыццаці гадоў адзначае перадусім публіцыстычную дзейнасць. З нядаўняга часу — не толькі ў кніжным, але ў іншых розных фарматах. Такім чынам сёлета ў кароткім спісе 7 намінантаў. Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за […]





