Tag: аўдыякнігі

З’явіўся сайт з аўтэнтычнымі аўдыязапісамі народных казак

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запусціў партал “Беларускія народныя казкі”, на якім размешчаныя аўтэнтычныя запісы казак, якія можна не толькі чытаць, але слухаць. Сайт паўстаў, як вынік рэалізацыі шматгадовага праекта “Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасць, каталагізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі”. Мэта праекта — актуалізаваць традыцыі народнай казкі як інструмента […]

Анлайн з аўтарам “Пентаквантара” з нагоды выхаду аўдыяверсіі рамана

У гонар выхаду аўдыяверсіі першай кнігі “Пентаквантара” ініцыятыва Audiobooks.by запрашае 7 сакавіка ў 15:00 па Варшаве (17:00 па Менску) на анлайн-сустрэчу, каб абмеркаваць раман разам з аўтарам Арцёмам Шуканавым і Аляксеем АйціБарада. Гаворка на сустрэчы пойдзе пра сусвет тэхнатрылеру, штучны інтэлект і тое, куды нас вядзе посткіберпанк.  Папяровая версія дэбютнага […]

“Голы звер” Зарэцкага выходзіць у аўдыяфармаце

Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20—30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных, працягвае другі сезон праекту. Гэтым разам агучылі апосвесць “Голы звер” Міхася Зарэцкага. Твор выйшаў у 1926 годзе і адразу стаў неймаверна папулярным, гэты бэстсэлер масава выкрадалі з бібліятэк. “Мінулі 100 гадоў. Мы стварылі аўдыёварыянт гэтай кнігі. Ці […]

Выйшла аўдыякніга Марыі Мартысевіч пра 2000-я

Выдавецтва Audiobooks.by апублікавала аўдыякнігу “Калготкі” Марыі Мартысевіч. Аўтабіяграфічная проза пра 2000-я не выходзіла кнігай і цяпер даступная толькі ў гукавым фармаце. У кнізе слухачы знойдуць настальгію па лямпавым сеціве 2000-х у непаўторным стылі Марыі Мартысевіч. Сярод герояў тут Уладзімір Арлоў ды Уладзімір Пугач, Таццяна Заміроўская ды Ева Вежнавец і многія […]

“Непаслухмяныя дзеці кастрычніка” агучылі паэму Пятра Глебкі

Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20—30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных, распачала другі сезон праекту менавіта 29 кастрычніка. На YouTube-канале ініцыятывы з’явілася аўдыяверсія паэмы “Кармэнсіта” Пятра Глебкі. “Пятра Глебку рэпрэсіі — у нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак […]

Містычны раман Някляева пра Янку Купалу стаў аўдыякнігай

У межах серыі “Кнігі без літар” фонд “Камунікат” выйшла аўдыякніга “Гэй Бэн Гіном” Уладзіміра Някляева — 28 гадзін містычна-таямнічага рамана ў агучцы Крысціны Дробыш, Алега Гарбуза і Сяргея Чуба. “Гэй Бэн Гіном”, што значыць “Геена вогненная”, гэта містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай […]

“Шалом” Клінава з’явіўся ў аўдыяфармаце

Ініцыятыва Audiobooks.by прэзентавала ў сеціве раман “Шалом” Артура Клінава ў аўдыяфармаце. Гэта кніга, якую аўтар калісьці назваў сваёй “Вайной і мірам”, раман-авантура і раман-буфанада. Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць […]

“Былы сын” Філіпенкі з’явіўся ў аўдыяфармаце

Audiobooks.by паведамляюць, што дэбютны раман Сашы Філіпенкі “Былы сын” цяпер даступны ў фармаце аўдыякнігі. Гаворка не пра расейскамоўную версію, а пра пераклад на беларускую мову, які летась выйшаў на паперы ў выдавецтве Gutenberg Publlisher. Самы першы раман пісьменніка — “Былы сын” — расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне […]

Першая частка “Сабак Эўропы” стала аўдыякнігай — слухаць

Ініцыятыва Audiobooks.by ператварыла першую частку рамана “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча “Мы лёгкія, як папера” ў аўдыякнігу і размясціла на пляцоўках, дзе кожны можа яе паслухаць. Твор агучыў рэдактар рамана Сяргей Шупа. У частцы “Мы лёгкія, як папера” дзеянне адбываецца ў 2016 годзе. Менскі няўдаліца, самаабвешчаны геній і мізантроп стварае бальбуту […]

Дзве новыя аўдыякнігі паводле твораў Паліны Качатковай

У межах выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” на сайце Kamunikat.org выйшлі аўдыяверсіі дзвюх кніг Паліны Качатковай: аповесць “Паэт” і зборнік апавяданняў “Гняздо-2”. Абедзве кнігі агучыла Кацярына Ваданосава. Аповесць “Паэт” была напісаная Палінай Качатковай у 1996 годзе падчас працы ў Літаратурным музее Максіма Багдановіча ў Мінску, друкавалася з працягам у часопісе “Бярозка”. Аповесць […]