Tag: аўдыякнігі

Новыя гісторыі ад Маляваныча ў аўдыяфармаце

Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала наступны зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай “Бронзавы хлопчык”. “Так гісторыя будзе і пра Хлопчыка з лебедзем. Ведалі, што ў свеце існуе каля 200 копій той самая скульптуры са скверу каля Купалаўскага?” — тлумачаць у сацсетках “Кніжнага воза”. Арыгінальны “хлопчык” быў створаны ў 1833 годзе нямецкім скульптарам Тэадорам Калідэ […]

Маляваныч агучыў зборнік казак ўласнага аўтарства

Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай “Надвор’е, якое пакрыўдзілася”. Гэтыя казкі не выдаваліся на паперы і выходзяць упершыню менавіта ў аўдыяфармаце. Рэдактаркай тэкстаў выступіла Наста Кахан, за музычнае афармленне адказваў Алег Удалееў, вокладку намаляваў сямігадовы хлопчык Паша, а чытае казкі сам аўтар — Аляксандр Ждановіч. За […]

Фэнтэзійная аповесць “Ян Ялмужна” выйшла аўдыякнігай

Ініцыятыва “Кніжны Воз” апублікавала ў аўдыяфармаце кнігу паэта, празаіка і перакладчыка Антона Францішка Брыля “Ян Ялмужна”. Адзін з самых стыльных і інтэлігентных твораў сучаснага беларускага фэнтэзі выходзіў на паперы ў 2014 годзе. Казачная аповесць для дарослых запрашае чытача ў падарожжа ў наваколлі Геранёнскага замка, дзе рэальная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага пераплятаецца […]

Аўдыякнігай выйшла ўжо 4 частка “Сабак Эўропы”

Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by цяпер у гукавым фармаце даступная ўжо чацвертая, самая менская частка “Сабакаў Эўропы” Альгерда Бахарэвіча. “Трыццаць градусаў у цені” агучыў перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа. “2 гадзіны 47 хвілін менскага лета 2016 году. Менавіта тым летам я працаваў над чацьвёртай часткай рамана, яшчэ ня ведаючы, што насамрэч пішу”, […]

Кот Шпрот і не толькі: навінкі на “Кніжным Возе”

На “Кніжным возе” (у дастасаванні для тэлефона і на сайце) можна паслухаць дзве новыя аўдыяказкі — “Маленькі Шпрот і яго пачвары” Ганны Янкуты і “Новая скура Вужакі” Аляксандра Карнейчука. Ганна Янкута напісала прыквел да гісторый пра ката Шпрота і цяпер ён дасяжны толькі ў аўдыяфармаце. Гісторыя вырасла з задумы зрабіць […]

З’явіўся сайт з аўтэнтычнымі аўдыязапісамі народных казак

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запусціў партал “Беларускія народныя казкі”, на якім размешчаныя аўтэнтычныя запісы казак, якія можна не толькі чытаць, але слухаць. Сайт паўстаў, як вынік рэалізацыі шматгадовага праекта “Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасць, каталагізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі”. Мэта праекта — актуалізаваць традыцыі народнай казкі як інструмента […]

Анлайн з аўтарам “Пентаквантара” з нагоды выхаду аўдыяверсіі рамана

У гонар выхаду аўдыяверсіі першай кнігі “Пентаквантара” ініцыятыва Audiobooks.by запрашае 7 сакавіка ў 15:00 па Варшаве (17:00 па Менску) на анлайн-сустрэчу, каб абмеркаваць раман разам з аўтарам Арцёмам Шуканавым і Аляксеем АйціБарада. Гаворка на сустрэчы пойдзе пра сусвет тэхнатрылеру, штучны інтэлект і тое, куды нас вядзе посткіберпанк.  Папяровая версія дэбютнага […]

“Голы звер” Зарэцкага выходзіць у аўдыяфармаце

Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20—30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных, працягвае другі сезон праекту. Гэтым разам агучылі апосвесць “Голы звер” Міхася Зарэцкага. Твор выйшаў у 1926 годзе і адразу стаў неймаверна папулярным, гэты бэстсэлер масава выкрадалі з бібліятэк. “Мінулі 100 гадоў. Мы стварылі аўдыёварыянт гэтай кнігі. Ці […]

Выйшла аўдыякніга Марыі Мартысевіч пра 2000-я

Выдавецтва Audiobooks.by апублікавала аўдыякнігу “Калготкі” Марыі Мартысевіч. Аўтабіяграфічная проза пра 2000-я не выходзіла кнігай і цяпер даступная толькі ў гукавым фармаце. У кнізе слухачы знойдуць настальгію па лямпавым сеціве 2000-х у непаўторным стылі Марыі Мартысевіч. Сярод герояў тут Уладзімір Арлоў ды Уладзімір Пугач, Таццяна Заміроўская ды Ева Вежнавец і многія […]

“Непаслухмяныя дзеці кастрычніка” агучылі паэму Пятра Глебкі

Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20—30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных, распачала другі сезон праекту менавіта 29 кастрычніка. На YouTube-канале ініцыятывы з’явілася аўдыяверсія паэмы “Кармэнсіта” Пятра Глебкі. “Пятра Глебку рэпрэсіі — у нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак […]