Tag: афіша

Аляксандр Лукашук выдаў кнігу з “радкамі і рыфмамі розных гадоў”

Выдавецтва Фонда “Камунікат” выпусціла з друку новую кнігу Аляксандра Лукашука з назваю “Незавершанасьць. Тонкая кніга”. Навінку найбліжэйшым часам можна пагартаць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. Згодна з апісаннем, кніга змяшчае “радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцця, з якога выдалена ўсё, апроч слоў”. Аўтар, […]

Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах

Выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку анансавала выхад навінкі аўтарства Уладзіміра Някляева — зборніка апавяданняў “Святая крыніца”. Выданне прымеркавана да 80-годдзя пісьменніка. Кніга будзе даступная ўжо 17 красавіка на Кніжным кірмашы ў Беластоку ў двух варыянтах: на беларускай і на польскай мовах. Кожнае апавяданне ў гэтым зборніку — гэта асобная гісторыя, але […]

Як у Менску адсвяткуюць юбілей Змітрака Бядулі?

23 красавіка 2026 году спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвочыя. 23 красавіка 12:00 — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аддаць даніну памяці і павагі пісьменніку падчас цырымоніі ўскладання […]

Лірычна, вяснова і ўтульна — красавіцкі паэтычны тур Насты Кудасавай

Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. “Лірыка” і стане адным з галоўных пунктаў размовы. Падчас сустрэчы паэтка раскажа:– пра новы зборнік– пра эмігранцкі боль і аптымізм– чаму […]

У Нацбібліятэцы пройдуць кнігазнаўчыя чытанні

16—17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларускі пройдуць ХХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пачатак канферэнцыі ў чацвер а дзясятай гадзіне ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі. Чытанні будуць праходзіць у выглядзе навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі кніжнай культуры, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў. Тэматыка канферэнцыі ахопіць шырокі спектр пытанняў па гісторыі кніжнай культуры ад старажытных часоў […]

22.04 — сустрэча з аўтарам Максімам Знакам у Варшаве

22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі літаратурных запісаў “Зэкамерон”, створанай у беларускай турме. У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні […]

У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай драматургіі

Беларускі Інстытут Тэатра арганізаваў конкурс для драматургаў, вынікам якога стануць перфарматыўныя чытанні пяці п’ес-фіналістаў. Таксама ў межах праграмы фэсту “Dramatyzacja” пройдуць дыскусіі з удзелам аўтараў і тэатральных практыкаў ды ўручэнне галоўнай узнагароды. Конкурс і фестываль прысвечаны новым тэатральным тэкстам, якія асэнсоўваюць сучаснасць: памяць, гвалт, эміграцыю і жыццё “паміж”. Калі: 10—11 […]

15 красавіка прэзентуюць кнігу “НяВершы” Нікі Беляўцовай

Выйшла з друку кніга паэзіі Нікі Беляўцовай з назвай “НяВершы”. Прэзентацыя навінкі і сустрэча з аўтаркай адбудзецца 15 красавіка ў прасторы “ЭХО” ў Менску. У зборнік “НяВершы” ўвайшлі тэксты апошніх гадоў маладой паэткі, як яна апісвае іх сама — “вершы пра нас з вамі і для нас з вамі”. Наведнікаў сустрэчы […]

Імперыя супраць моладзі: адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты ў Варшаве

15 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе (Варшава, Dożynkowa 6A) адбудзецца лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.IV. Выкрыццё таварыства, […]

1.04 адкрываецца выстава да 45-годдзя музея Багдановіча

1 красавіка а 17 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Музей – гэта мы!”, прысвечанай 45-гадоваму юбілею дзейнасці Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Запрашаюцца ўсе, хто жадае пазнаёміцца з цікавымі экспанатамі і гісторыяй установы. Музей адкрыўся 1 красавіка 1981 году. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, […]