Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”, першага перыядычнага выдання, прысвечанага фальклорным тэкстам і традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў, які выдаецца з 2014 году. У новым выпуску чытачы знойдуць грунтоўныя даследчыя працы, цікавосткі з архіваў і экспедыцый, расказвае ў сацсетках галоўная рэдактарка зборніка загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх […]
Tag: часопісы
Дзяржава адмовіла ў падтрымцы часопісу “Вясёлка”
Дзяржаўнага фінансавання на наступны год пазбаўлены дзіцячы часопіс “Вясёлка”, які выдаецца з 1957 году. На сёння гэта ў краіне фактычна адзінае беларускамоўнае дзіцячае выданне для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, піша “Еўрарадыё”. Спіс выданняў, якія атрымаюць дзяржпадтрымку, зацверджаны пастановай Савета міністраў № 685 ад 28 лістапада 2025 году. У пераліку згадваецца 21 […]
Выйшаў новы 126 нумар часопіса “Дзеяслоў”
На старонках новага 126-га нумару часопіса “Дзеяслоў” чытачы змогуць знайсці прозу Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казька, Міхася Зізюка, Фелікса Баторына, заканчэнне рамана Андрэя Федарэнкі. Акрамя таго ў часопісе шукайце вершы Іны Снарскай, Сержука Сыса, Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, Сяргея Чыгрына ды іншыя цікавыя тэксты. З поўным зместам выдання можна азнаёміцца на сайце часопіса.
Выйшаў свежы “Дзеяслоў”
У свежым 125-м нумары “Дзеяслова” пачатак новага рамана Андрэя Федарэнкі, навелы Уладзіміра Сцяпана, апавяданне Валера Гапеева, вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ціхана Чарнякевіча, пераклады А.Э. Адынца ад Ірыны Багдановіч, “Шматкроп’і” Сяргея Ваганава, тэкст Сяргея Шапрана пра Генадзя Бураўкіна ды шмат іншых файных матэрыялаў. Змест нумару: ПАЭЗІЯВасіль Жуковіч. Быць сабою. Вершы.Леанід […]





